Віцебшчына: Буфеты да выбараў гатовыя

2010 2010-04-19T18:13:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебскай вобласці практычна ўсё гатова да актыўнай фазы выбараў у мясцовыя прадстаўнічыя органы ўлады. На чарговым паседжанні абласная выбарчая камісія абмеркавала арганізацыю ў вобласці працы па абслугоўванні выбаршчыкаў на ўчастках для галасавання.

У прыватнасці, у дзень выбараў 25 красавіка будзе арганізавана дзяжурства медперсанала на ўчастках і дадатковых брыгад на станцыях хуткай дапамогі.

Культурны складнік абслугоўвання выбаршчыкаў - традыцыйныя выступы калектываў мастацкай самадзейнасці. Абласная камісія паклапацілася і пра хлеб надзённы. Будуць працаваць буфеты і кропкі выязнога гандлю па продажы шырокага асартыменту малочнай, мясной, кандытарскай і іншай прадукцыі. А вось выпіць за здароўе “свайго” кандыдата будзе на выбарчых участках праблематычна. У 14 раёнах вобласці па рашэнні мясцовых органаў улады  спіртнога ў продажы на ўчастках для галасавання зусім не будзе. Ва ўсіх астатніх 7 раёнах  забаронена рэалізацыя пладова-ягадных вінаў.

Асабовы склад органаў унутраных спраў з 19 па 27 красавіка пераводзіцца на ўзмоцнены варыянт нясення службы. У агульнай складанасці ў забеспячэнні бяспекі на ўчастках для галасавання плануецца задзейнічаць 1323 супрацоўнікаў міліцыі. А пачынаючы са дня завозу бюлетэняў (19 красавіка) усе ўчасткі для галасавання будуць узяты пад кругласутачную ахову.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international