Смалявічы: Выбаршчыкаў адпалохваюць “заробкам ад апазіцыі”

2010 2010-04-19T17:59:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў прадстаўнік незалежнага прафсаюзу РЭП па Мінскай вобласці Мікалай Пахабаў, на мінулым тыдні, 15 красавіка, падчас сходу грамадзян у вёсцы Хоценева Смалевіцкага раёна старшыня Усяжскага сельскага выканаўчага камітэта, ён жа старшыня сельсавета Уладзімір Лютко распаўсюджваў недакладныя звесткі пра кандыдата ў дэпутаты Смалявіцкага райсавета Алега Скачкова ў яго прысутнасці.

У прыватнасці, Уладзімір Лютко заявіў, што Скачкоў з'яўляецца сябрам партыі Беларускі народны фронт, атрымлівае заробак у апазіцыі і ездзіць адпачываць за мяжу за грошы апазіцыі. І таму галасаваць за кандыдатуру Скачкова на выбарах не трэба.

Насамрэч, сябра незалежнага прафсаюзу РЭП Алег Скачкоў з'яўляецца беспартыйным, што зафіксавана ў яго агітацыйных матэрыялах. Калі ён пацікавіўся ў кіраўніка сельскай вертыкалі, адкуль у яго інфармацыя пра заробак ў апазіцыі і адпачынак за яе рахунак за мяжой, Лютко шматзначна заявіў, што даклалі спецслужбы.

Алег Скачкоў, па словах Мікалая Пахабава, мае намер звярнуцца ў мясцовы райаддзел КДБ за растлумачэннямі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international