Бабруйск: На кандыдата ад БХД няправільна склалі пратакол і пагражалі паўплываць на вучобу

2010 2010-04-19T17:19:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Малады кандыдат ад БХД, карэспандэнт газеты “Бабруйскі кур’ер” Яўген Васьковіч прысутнічаў  на хакейным матчы “Беларусь-ЗША”, які праходзіў учора ў “Бабруйск-Арэне”. Пад час гульні маладзён дастаў бел-чырвона-белы сцяг і размахваў ім. Недзе праз сем хвілін да яго падыйшоў вартаўнік, і загадаў выйсці з залы. На лесвіцы  Яўгена скруцілі супрацоўнікі міліцыі, і завялі ў памяшкенне пункта праката  спартовага інвентара.

- Там мяне пачалі  збіваць – па жываце, па ныркам, пасавілі на “расцяжку”, ды яшчэ  патыкалі носам ў бел-чырвона-белыя  стужкі, якія знайшлі ў маім  заплечніку. Калі склалі пратокол, запрасілі двух дзяўчат – панятых,  хаця спачатку казалі, што гэта  будуць хлопцы. Пад час вобscre  ў мяне з заплечніка знікла  пасведчанне журналіста, я паведаміў  аб гэтым міліцыянтам, але яны  яго так і не знайшлі.  Супрацоўнік  міліцыі, які складаў пратакол, на жаль я забыў яго імя, спытаў  у мяне, дзе навучаюся. Я адказаў,  што на першым курсе магілёўскага педагагічнага. І тады міліцыянт заявіў: “На першым, і на апошнім!”

Пасля гэтага Яўгена Васьковіча завезлі ў аддзяленне міліцыі па вуліцы Гогаля, і недзе  ў дзве гадзіны ночы перавезлі ў аддзяленне па вуліцы Пушкіна, дзе яго пратрымалі да 11 раніцы – да суда.   

- Суддзя пачытала  пратаколы і сказала, што ўсё  гэта лухта, - працягвае распавядаць  Яўген. – Яна заявіла, што  дакументы складзеныя няправільна,  і няхай для пачатку міліцыянты  адшукаюць тых людзей, якім я  быццам бы перашкаджаў глядзець  матч. Зараз я падрыхтаваў скаргу  на дзеянні міліцыянтаў, у самы  бліжэйшы час падам яе.

Нагадаем, што гэта ўжо другі выпадак у Бабруйску, калі судовая справа на сябраў БХД  была адкладзеная з-за няправільна  складзенага пратакола. У мінулым  месяцы па гэтай жа прычыне быў  перанесены суд  над лідэрам бабруйскай суполкі Таісіі Кабанчук.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international