БНФ “Адраджэньне” заклікае вярнуць арганізацыі офіс у Магілёве

2010 2010-04-19T09:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

19красавіка Сойм грамадзкага аб'яднаньня “БНФ “Адраджэньне” заклікаў Магілёўскі абласны гаспадарчы суд адмяніць пастанову аб пазбаўленьні арганізацыі офісу ў Магілёве.

“Сойм расцэньвае пастанову суду як факт ціску на Магілёўскую абласную арганізацыю ГА “БНФ “Адраджэньне” і Партыі БНФ у пэрыяд правядзеньня выбарчай кампаніі і патрабуе неадкладнай адмены гэтай пастановы”, – гаворыцца ў заяве.

Магілёўскую абласную арганізацыю БНФ "Адраджэньне" прымусова выселілі з арандаванага офісу 15 красавіка. На высяленьні арганізацыі настаяла жыльлёва-камунальнае ўпраўленьне Ленінскага раёну Магілёва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international