Вользе Карач перешкаджаюць на выбарах

2010 2010-04-19T09:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты Віцебскага обласного і гарадзкога Саветаў, кіраўнік грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Вольга Карач атрымала папярэджаньні ад адпаведных акруговай і тэрытарыяльнай камісіяў. Пра гэта паведаміла Грамадзянская кампаніі “Наш Дом”.

10 красавіка давераная асоба кандыдата паведаміла Кастрычніцкаму райвыканкаму пра сустрэчу В.Карач з выбаршчыкамі на пляцоўцы на вул Праўды, заплянаваную на 14-га красавіка. Паводле выбарчага кодэксу (арт. 45-1) “калі ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган раней паступіла паведамленьне ад іншага кандыдата ў Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, даверанай асобы аб правядзеньні ў тым жа месцы і ў той жа час масавага мерапрыемства і адсутнічае дамоўленасьць аб правядзеньні сумеснага масавага мерапрыемства, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абавязаны не пазьней чым на наступны дзень пасьля атрыманьня паведамленьня давесьці да ведама заяўніка прапанову аб зьмене месца і (або) часу правядзеньня масавага мерапрыемства”.

Аднак толькі 14-га красавіка, за гадзіну да меркаванай сустрэчы з выбаршчыкамі В. Карач, ёй патэлефанаваў намесьнік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну А. Кандратовіч і паведаміў, што яе сустрэча з выбаршчыкамі адмяняецца, бо на той жа час і ў тым жа месцы заплянаваная сустрэча з выбаршчыкамі іншага кандыдата. Спроба В. Карач адстаяць сваё, запісанае ў законе, права  на сустрэчу з выбаршчыкамі, груба парушанае прадстаўнікамі райвыканкаму, прывяло да ...папярэджаньня, вынесенага ёй выбарчай камісіяй.

А камісія па выбарах дэпутатаў гарсавету знайшла ў кандыдата іншае “парушэньне”: раздача балёнікаў з лягатыпам кампаніі “Наш дом” (якія ў Віцебску распаўсюджваюцца на працягу апошніх двух гадоў) была расцэненая як ...подкуп выбаршчыкаў.Навідавоку спробы выбарчых камісіяў на штучных ці наўпрост незаконных падставах пазбавіць В. Карач магчымасьці ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Днямі прэзыдэнт А.Лукашэнка заявіў “Яны (апазыцыя) выдатна разумеюць, што на выбарах іх ніхто не падтрымае”. Калі так, то чаму ж віцебскія ўлады так упарта, парушаючы закон, перашкаджаюць В. Карач сустрэцца зь яе выбаршчыкамі? Калі яе “ніхто не падтрымае”, дык што ж так палохае прадстаўнікоў “народнай” улады? 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international