Уся веткаўская «палітычная эліта» мабілізавана на арганізацыю і правядзенне выбараў

2010 2010-04-19T07:42:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Відавочна, што ў Ветцы выбары ў мясцовыя саветы пройдуць на самым высокім арганізацыйным узроўні — тут, акрамя выбарчых камісій, створаны такія структуры, як «штаб па аказанню садзейнічання выбарчым камісіям, у рашэнні арганізацыйных і матэрыяльна-тэхнічных пытанняў падрыхтоўкі і правядзення выбараў у мясцовыя саветы», «кансультатыўная група для аказання кансультатыўнай дапамогі выбарчым камісіям у пытаннях, якія тычацца забеспячэння безумоўнага выканнання патрабаванняў заканадаўства пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, для разгляду ўзнікаючых у сувязі з гэтым зваротаў грамадзянаў», і «аператыўныя групы для кантроля за працай мясцовых выканаўчых органаў у час выбарчай кампаніі і садзейнічання выбарчым камісіям у правядзенні выбараў». (http://vetka.gomel-region.by/ru/vibory_2010/okr_izb_kom)

Такім чынам, 13 веткаўскіў функцыянераў увайшлі ў склад раеннай выбарчай камісіі. 14 чалавек — мясцовае чынавенства, увайшлі ў склад «штаба па аказання садзейнічання». Штаб узначаліў старшыня райвыканкама Рыгор Аніскавец, увайшлі у структуру чатыры яго намеснікі — Сяргей Кончыц і Віктар Дарашкевіч, Віктар Масейкаў і Аляксандр Глазуноў. Дарэчы, у склад «штаба» увайшла Людміла Шумілава — якая таксама з'яўляецца сябрам раеннай камісіі. Выходзіць — яна сама сабе будзе аказваць садзейнічанне і падтрымку?

Яшчэ 4 наменклатуршчыкі склалі «кансультатыўную групу для аказання дапамогі камісіям» - таксама ўсе супрацоўнікі райвыканкама.

27 вертыкальшчыкаў увайшлі ў склад «аператыўных груп для кантроля за працай мясцовых выканаўчых органаў пад час выбарчай кампаніі і садзейнічання выбарчым камісіям у правядзенні выбараў». У аператыўныя групы ўвайшлі, напэўна, усе астатнія мясцовыя начальнікі, якіх не задзейнічалі ў працах камісій, штабаў, кансультатыўных груп. Але есць і паўторы — відаць, не хапае чыноўнікаў у Ветцы на ўсе створаныя выбарчыя структуры. Напрыклад, усе чатыры намеснікі старшыні райвыканкама уваходзяць у склад «штаба» і таксама ў склад «аператыўных груп» - якія павінны «кантраляваць мясцовыя выканаўчыя органы і садзейнічаць камісіям».

Нават па колькаснаму складу — 58 чалавек, усе «камісіі», «штабы», «аператыўныя» і «кансультатыўныя» групы пераўзыходзяць колькасць кандыдатаў у дэпутаты. А што тут выбіраць? Для каго і чаго ствараць такія групы і штабы? - На адно месца ў абласны савет прэтэндуе адзін чалавек, цяперашні старшыня абласнога савета дэпутатаў Валер Сяліцкі, а на сорак месцаў у раенны савет прэтэндуюць 42 чалавекі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international