Лідэр незарэгістраванай непалітычнай арганізацыі “Партнёрства” Мікола Астрэйка мусіць адседзець ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку свой термін

2005 2005-12-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 сьнежня ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна прывезьлі лідэра незарэгістраванай непалітычнай арганізацыі “Партнэрства” Міколу Астрэйку, паведаміла радыё Свабода.

Рэч у тым, што яшчэ 29 кастрычніка яго затрымалі разам з 70 сябрамі ўстаноўчай канфэрэнцыі супрацоўнікі спэцназу. Маскоўскі суд прысудзіў тады Міколу Астрэйку 15 сутак арышту. Па 15 сутак атрымалі і ягоныя намесьнікі - Эніра Браніцкая і Аляксандар Бондараў. Пазьней гарадзкі суд зьменшыў тэрмін пакараньня Эніры Браніцкай да 10 сутак. А Міколу Астрэйку са спецпрыёмніка-разьмеркавальніка хуткая дапамога завезла ў шпіталь - у яго была тэмпэратура і праблемы з ныркамі.

Цяпер, калі Мікола Астрэйка паправіўся, супрацоўнікі міліцыі наведалі яго дома, калі там нікога з родных не было, і забралі яго ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік. Як стала вядома ад супрацоўнікаў гэтай установы, Мікола Астрэйка мусіць адседзець яшчэ 11 сутак, якія ён не адседзеў з тых 15-ці.

Сябры Міколы Астрэйкі кажуць, што гэта вельмі сымбалічна, калі лідэра арганізацыі, якая займаецца выключна назіраньнем за выбарамі, арыштавалі на другі дзень пасьля абвяшчэньня аб старце выбарчай кампаніі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international