Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Галадоўкі ўсё часьцей становяцца сродкам барацьбы з уладамі -- у Калінкавічах пачаў галадаваць былы ліквідатар Чарнобыльскай аварыі інвалід другой групы Васіль Сіліверст

19.12.2005.

16 сьнежня ў Калінкавіцкім раённым судзе чарнобыльскі ліквідатар, інвалід другой групы Васіль Сіліверст абвясьціў галадоўку, паколькі суд пакінуў чарговую ягоную заяву без разгляду.

“У сувязі з тым, што мая справа ў Калінкавіцкім судзе разглядаецца ўжо чатыры месяцы і ніякіх зрухаў няма, я вымушаны быў у судзе абвясьціць галадоўку. Судзьдзя Сарнаўская мне адказала – добра!” -- пракаментаваў сваё рашэньне радыё Свабода сп. Сіліверст.

У судзе Васіль Сіліверст дамагаўся прызнаньня прычыннай сувязі сваіх захворваньняў ды інваліднасьці з удзелам у ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Ён вымушаны быў пісаць заявы ў суд. Ранейшыя звароты ў міністэрства аховы здароўя, рэспубліканскі міжведамасны экспэртны савет, іншыя інстанцыі станоўчых вынікаў ня мелі.

Судзьдзя Сьвятлана Сарнаўская, якая разглядала заяву, паведаміла, што абскарджваць адмову экспэртнага савету зьвязаць інваліднасьць з удзелам у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі Сіліверсту неабходна ў раённым судзе Менску – там дзе знаходзіцца рэспубліканскі міжведамасны экспэртны савет.

Сёлета ўвесну Васіль Сіліверст ужо трымаў галадоўку 25 дзён. Першы намесьнік міністра аховы здароўя Віктар Калбанаў пісьмова паведаміў яму, што паўторны разгляд ягонай мэдычнай справы рэспубліканскім экспэртным саветам адбудзецца пасьля дадатковага дасьледаваньня шчытападобнай залозы ды іншых хворых органаў. Чарнобылец спыніў галадоўку пасьля таго, як яго накіравалі ў санаторый.

Тры тыдні таму спадар Сіліверст патрапіў у Калінкавічах на прыём да віцэ-прэм’ера Уладзімера Сямашкі. Ён прасіў нават накіраваць яго ў Кіеў да незалежных экспэртаў. Аднак і пасьля звароту да віцэ-прэм’ера спадар Сіліверст атрымаў адказ зь міністэрства аховы здароўя, што ягоная інваліднасьць не зьвязана з вайсковаю службай і працай у Чарнобылі.

У судзе ён спрабаваў дамагчыся прызнаньня прычыннай сувязі сваіх захворваньняў ды інваліднасьці з удзелам у ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Ён вымушаны быў пісаць заявы ў суд. Ранейшыя звароты ў міністэрства аховы здароўя, рэспубліканскі міжведамасны экспэртны савет, іншыя інстанцыі станоўчых вынікаў ня мелі.

Аднак і суд пакінуў чарговую заяву Сіліверста без разгляду. Гаворыць Васіль Сіліверст: “У сувязі з тым, што мая справа ў Калінкавіцкім судзе разглядаецца ўжо чатыры месяцы і ніякіх зрухаў няма, я вымушаны быў у судзе абвясьціць галадоўку. Судзьдзя Сарнаўская мне адказала – добра!”

Судзьдзя Сьвятлана Сарнаўская, якая разглядала заяву, паведаміла, што абскарджваць адмову экспэртнага савету зьвязаць інваліднасьць з удзелам у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі Сіліверсту неабходна ў раённым судзе Менску – там дзе знаходзіцца рэспубліканскі міжведамасны экспэртны савет.

Сёлета ўвесну Васіль Сіліверст ужо трымаў галадоўку 25 дзён. Першы намесьнік міністра аховы здароўя Віктар Калбанаў пісьмова паведаміў яму, што паўторны разгляд ягонай мэдычнай справы рэспубліканскім экспэртным саветам адбудзецца пасьля дадатковага дасьледаваньня шчытападобнай залозы ды іншых хворых органаў. Чарнобылец спыніў галадоўку пасьля таго, як яго накіравалі ў санаторый.

Тры тыдні таму спадар Сіліверст патрапіў у Калінкавічах на прыём да віцэ-прэм’ера Уладзімера Сямашкі. Ён прасіў нават накіраваць яго ў Кіеў да незалежных экспэртаў. Аднак і пасьля звароту да віцэ-прэм’ера спадар Сіліверст атрымаў адказ зь міністэрства аховы здароўя, што ягоная інваліднасьць не зьвязана з вайсковаю службай і працай у Чарнобылі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования