Мазыр: У Дом культуры кандыдатаў у дэпутаты не пусцілі

2010 2010-04-16T16:58:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viachorka-agitacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдат у дэпутаты Мазырскага райсавета Францішак Вячорка

Кандыдат у дэпутаты Мазырскага райсавета Францішак Вячорка

15 красавіка адбылася сустрэча кандыдата  ў дэпутаты у Мазырскі райсавет Францішака Вячоркі (Станцыйная выбарчая акруга № 25) і кандыдата  ў дэпутаты ў Гомельскі абласны Савет Уладзіміра Целяпуна (Палеская выбарчая акруга № 43) з выбаршчыкамі мікрараёна “Чыгуначны” г. Мазыра.

Сустрэча адбылася на пляцоўцы каля будынку Дома культуры “40 год Кастрычніка”. У сам Дом культуры кандыдатаў не пусцілі. У гэты час замест сустрэчы быў прызначаны паказ відэафільма. Як паведаміў кіроўца, які прывёз відэатэку, графік паказу відэафільма раптам змянілі і замест серады, 14 красавіка, паступіла каманда перанесці паказ на чацвер, 15-га. У залі, акрамя трох-чатырох дзяцей нікога не было.

У.Целяпун яшчэ 12 красавіка ў адпаведнасці з арт.451 Выбарчага кодэкса асабіста перадаў Кіраўніку справамі райвыканкама Пашынскаму М.М. (ён жа старшыня Мазырскай раённай выбарчай камісіі) заяву-паведамленне аб маючай адбыцца сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі. Аднак да дырэктара Дома культуры Е.В.Кох, мабыць, не дайшлі рэкамендацыі садзейнічаць кандыдатам у дэпутаты.

14 красавіка, напярэдадні сустрэчы, У.Целяпун сваёй заявай прасіў пракурора Мазырскага раёна Сушчэўскага В.В. забяспечыць у парадку нагляду выкананне аддзелам культуры Мазырскага райвыканкама і дырэктарам ДК “40 год Кастрычніка” законнасці і патрабаванняў Выбарчага кодэкса РБ. Аднак тэлефанаванні ў прыёмную райвыканкама і пракуратуру не прынеслі вынікаў.

Трэба адзначыць, што перашкодаў падчас сустрэчы з выбаршчыкамі ніхто не рабіў - ні пераапранутыя ў цывільнае міліцыянты, ні іншыя супрацоўнікі адпаведных службаў.   

Перад выбаршчыкамі выступілі кандыдаты ў дэпутаты і іх давераныя асобы Антон Койпіш і акадэмік Іван Нікітчанка. Дзякуючы гукаўзмацняльнай аппаратуры, выбаршчыкі маглі чуць прамовы кандыдатаў са сваіх балконаў і кватэраў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international