Барысаў: Раёнка ігнаруе выбарчую кампанію
У апошнім шматстаронкавым нумары барысаўскай выканкамаўскай газеты “Адзінства”, які выйшаў 16 красавіка, няма ніводнай інфармацыі, што тычыцца ходу выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць шостага склікання. Хаця да выбараў засталося крыху больш за тыдзень, і наступны нумар газеты выйдзе ўжо напярэдадні выбараў 21 красавіка.
Змест афіцыйнага сайта газеты няшмат адрозніваецца ад друкаванай версіі. Праўда, сёння там з'явілася інфармацыя пад назвай: "”аб выключыць узнікненне пажару на выбарчым участку”. У ёй распавядаецца пра меры супрацьпажарнай бяспекі, якія неабходна прадпрыняць старшыні і сябрам выбарчых камісій.
Усё астатняе, яны, верагодна, ужо ведаюць…
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
















