Яўген Крыжаноўскі шкадуе, што ў Беларусі не распаўсюджана практыка дыспутаў паміж кандыдатамі

2010 2010-04-16T14:41:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kryzhanouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы па Заслаўскай выбарчай акрузе № 40 Цэнтральнага раёна Менска Яўген Крыжаноўскі, кіраўнік тэатра "Хрыстафор", сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі шкадуе, што ў Беларусі не распаўсюджана практыка дыспутаў паміж кандыдатамі ў дэпутаты. Асабіста ён хацеў бы задаць пытанне кіраўнікам адміністрацыйных структур, калі яны збіраюцца займацца дэпутацкай працай, займаючы такія адказныя пасты.

- У нас у краіне няма партыйнага парламента, і я думаю, што гэты вялікі недахоп, - лічыць кандыдат у дэпутаты. - Людзі, ахопленыя адной ідэяй, выступаючы адзіным блокам, толькі дапамаглі б у кіраванні дзяржавай. Тады партыйнае жыццё перакінулася б на грамадскае, узрасла б палітычная свядомасць грамадзян.

Падчас перадвыбарнай гонкі не абыйшлося і без "чорнага піяру". Артыст распавёў, што ў акрузе, па якой ён балатуецца, развесілі ксеракопіі яго перадвыбарных улётак - а гэта просты крок атрымаць папярэджанне ад выбарчай камісіі за парушэнне заканадаўства.

- Да таго ж многія адміністрацыйныя ўстановы -- крамы, аптэкі і іншыя структуры -- проста адмаўляюць кандыдатам вешаць улёткі на сваіх тэрыторыях са страху, што гэта супрацьзаконна, - дадаў Яўген Крыжаноўскі. - Такая палітычная непісьменнасць насельніцтва проста гняце. Многія нават словы "ўлётка" баяцца, асацыюючы яе з рэвалюцыяй і правакацыямі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international