Аршанскія дэмакраты здымаюцца з выбараў

2010 2010-04-16T13:48:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 красавіка ў акруговую выбарчую камісію падаў заяву пра зняццё  сваёй кандыдатуры сябра АГП Аляксей Ціханенкаў. Раней ён быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета па Аршычнай акрузе № 32, якая размешчана на тэрыторыі горада Орша. У якасці прычын для адмовы ад далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі Аляксей Сяргеевіч указвае адсутнасць магчымасцяў для кантролю за празрыстасцю выбараў - ва ўчастковыя камісіі ў яго акрузе не ўключаны ніводзін прадстаўнік апазіцыі, а таксама рашэнне апошняга з'езду АГП,  які рэкамендаваў сябрам партыі адмовіцца ад удзелу ў выбарах у склаўшыхся ўмовах.

Некалькі дзён таму сваю кандыдатуру зняў з выбарчай гонкі Кастусь Анташкевіч – сябра аргкамітэта БСДП(НГ), які з'яўляўся кандыдатам у дэпутаты Аршанскага гарадскога Савета па Чыгуначнай акрузе № 26. Прычына - ціск з боку кіраўніцтва Віцебскага абласнога вузла радыёвяшчання і тэлебачання, дзе былы кандыдат працуе інжынерам.

Варта адзначыць, што раней Аршанская кааліцыя АДС прыняла рашэнне не рэкамендаваць сваім сябрам вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты, з прычыны чаго многія вядомыя прадстаўнікі апазіцыі не выстаўлялі свае кандыдатуры на выбарах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international