Віцебск: Апазіцыйнага кандыдата папярэдзілі

2010 2010-04-16T13:40:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдату ў дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў, актывісту Партыі БХД Уладзіміру Раманавічу вынеслі папярэджанне. Такое рашэнне 15 красавіка прыняла Віцебская гарадская выбарчая камісія, разгледзеўшы скаргу на нібыта незаконнае правядзенне апазіцыянерам агітацыйнага пікету.  Скарга паступіла ад супрацоўніцы інтэрната № 2 Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта па падзеях, якія мелі месца 9 красавіка.

Насамрэч Уладзімір ішоў па сваіх справах праз тэрыторыю інтэрната. Яго, як свайго кандыдата, пазналі студэнты і звярнуліся за інфармацыйнымі матэрыяламі. Затым падышлі яшчэ некалькі чалавек, сталі распытваць пра праграму. Такім чынам, У. Раманавіч пікету не арганізоўваў  і не збіраўся гэтага рабіць, а проста адказваў на пытанні студэнтаў.

Па дадзенай выбарчай акрузе балатуецца таксама прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай працы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Магчыма, актыўнасць маладога палітыка і папулярнасць яго ў студэнцкім асяроддзі не вельмі падабаюцца адміністратару, адсюль і пошукі розных "парушэнняў" у агітацыйнай кампаніі і скаргі ў выбарчую камісію падначаленых прарэктара-гаспадарніка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international