Мазыр: Гомельская абласная камісія ўказвае на забарону цэнзуры перадвыбарчых матэрыялаў

2010 2010-04-16T13:19:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 красавіка кандыдат у дэпутаты па Палескай выбарчай акрузе №43 па выбарах дэпутатаў Гомельскага абласнога Савета Уладзімір Целяпун атрымаў копію ліста з Гомельскай абласной выбарчай камісіі на скаргу аб адмове ў друку агітацыйных матэрыялаў мазырскай дзяржаўнай друкарняй КПУП “Калор” і бяздейнасці аруговай выбарчай камісіі.

У сваім лісце Гомельская абласная выбарчая камісія за подпісам намесніка старшыни А.Ф. Усава растлумачвае акруговай камісіі сэнс арт. 45 ч. 11 Выбарчага кодэкса РБ. А менавіта, што кандыдат у дэпутаты мае права на вырабленне перадвыбарчых плакатаў, улётак, фотаматэрыялаў. Заканадаўства не предуглежвае чыйгосці права альбо абавязку на ажыццяўленне цэнзуры.Кандыдат у дэпутаты самастойна рыхтуе тэкст і, ў адпаведнасці з арт. 49 кодэкса, нясе адміністратыўную альбо іншую, вызначаную заканадаўствам, адказнасць ў выніку парушэння вызначаных патрабаванняў, адносна агітацыі альбо зместу агітацыйных матэрыялаў. Аднак адказнасць гэта можа надысці толькі пасля выраблення друкаванай прадукцыі.

Сыходны нумар ліста пазначаны яшчэ 09.04.2010 г. за № 15.  Акруговая камісія, атрымаўшы ліст з абласной з прапановай аказаць садзейнічанне ў вырабленні ў КПУП “Калор” ці іншай тыпаграфіі перадвыбарчых агітацыйных матэрыялаў У. Целяпуна, выконваць іх не спяшаецца. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international