Віцебшчына: Агітацыя праз мясцовыя СМІ непапулярная

2010 2010-04-16T12:33:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ahitacija-u-smi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У раённых газетах на Віцебшчыне шмат матэрыялаў пра рэлігійныя святы і напамінаў пра 65-ую гадавіну перамогі савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне. Пра выбары ў раёнках - амаль поўнае паўсюднае маўчанне. Аднак і кандыдаты ў дэпутаты сваёй агітацыйнай пасіўнасцю спрыяюць інфармацыйнаму вакуум вакол выбарчай кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў.

Плакаты, вывешаныя ў дазволеных уладамі месцах, і выступленні па мясцовым радыё - вось асноўныя формы агітацыі, якія выкарыстоўваюцца кандыдатамі. Такой формы агітацыі як выступ кандыдатаў у мясцовых газетах практычна не відаць.

Здавалася б, няма нічога прасцей, чым выкласці сваю пазіцыю на паперы і аднесці яе ў рэдакцыю мясцовай газеты, у выніку чаго як мінімум 2-3 тысячы інфармацыйных матэрыялаў пра кандыдата будуць бясплатна разнесены паштальёнамі па дамах патэнцыйных выбаршчыкаў.

Аднак такога не адбываецца. Да цяперашняга часу адкрыта на Віцебшчыне такой магчымасцю скарыстаўся толькі адзін (!) кандыдат у дэпутаты Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў па Засценкаўскай выбарчай акрузе №23 Анатоль Додрыкаў.

Усе астатнія, па розных прычынах, не сталі апісваць свае праграмы і публічна выказваць ў друку сваю грамадскую пазіцыю.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international