Бабруйск: Жыхары горада адмоўна ставяцца да выбараў

2010 2010-04-16T11:48:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошнім нумары газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” бабруйчанаў зноў заклікаюць ісці на выбары  і галасаваць датэрмінова. Мясцовыя дэмакратычныя актывісты мяркуюць, што гэта звязана з нежаданнем патэнцыйных выбаршчыкаў прымаць удзел у галасаванні і страхам уладаў, што яўка на ўчастках будзе зусім нізкай.

- Гэта можа сведчыць толькі аб тым, што людзі не ведаюць дэпутатаў мінулага склікання, і не ведаюць кандыдатаў на гэтыя выбары, - мяркуе старшыня бабруйскай суполкі БНФ і сябра Сойму партыі Сяргей Лацінскі. – Таму ісці на выбары ў іх ніякага жадання няма, бо яны нікому не вераць. Зараз гарадскія ўлады праз сваю газету стараюцца пераўпэўніць бабруйчанаў, што яны могуць вырашыць лёс горада самі. Адсюль і назвы артыкулаў - “Каким будет горсовет?”, “Будущее города выберем сами”.

Лідэр бабруйскай суполкі БХД Таісія Кабанчук таксама адзначае негатыўнае стаўленне жыхароў горада да выбараў:

- Мы зараз  ходзім па кватэрах разам з кандыдатамі, і людзі, калі чуюць слова “выбары”, зачыняюць дзверы перад намі, могуць і аблаяць. Але калі мы пачынаем ім тлумачыць, што нашыя кандыдаты не начальнікі, і не ад улады, а такія ж, як яны – пачынаюць слухаць. Людзі кажуць, што хочуць, каб была альтэрнатыва, каб былі розныя кандыдаты, і нават здзіўляюцца, што кандыдаты самі ходзяць па кватэрах. Але агулам стаўленне ў бабруйчанаў да гэтых выбараў вельмі адмоўнае.

Нагадаем аднак, што ў адпаведнасці са зменамі, унесенымі  ў Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, падчас правядзення мясцовых выбараў выключаецца парог  яўкі выбаршчыкаў, неабходны для прызнання таго, што выбары ў мясцовыя Саветы адбыліся.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international