На тэрміновым паседжаньні цэнтральнага штабу кандыдата ад аб'яднанай апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары Аляксандра Мілінкевіча абмеркаваны плян дзеяньняў у сувязі з прызначэньнем даты прэзыдэнцкіх выбараў.

2005 2005-12-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў "Радыё Свабода" кіраўнік штабу Сяргей Калякін, выбарчая кампанія фактычна распачалася. Цягам тыдня будзе сфармавана ініцыятыўная група грамадзянаў для збору подпісаў. Гэта першы крок, які сёньня ўжо робіцца ў рэгіёнах. Другая важная задача - вылучэньне ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Таксама працягнецца праца ў інфармаваньні грамадзянаў пра становішча ў краіне, аб плятформе прыхільнікаў пераменаў, аб кандыдаце ад дэмакратычных сілаў і рашэньнях кангрэсу дэміслаў.

Паседжаньне штабу адбывалася без удзелу Аляксандра Мілінкевіча, які працягвае сваю паездку па Берасьцейшчыне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international