На ўправе БНФ адбудзецца прагляд фільма "Катынь"

2010 2010-04-16T10:15:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/katynj.jpg

16 красавіка ў  пятніцу партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя ладзіць на ўправе БНФ прагляд фільма Анджэя Вайды "Катынь".  Такім чынам БХД вырашыла адрэагаваць на тое, што ў нядзелю 11 красавіка беларускім гледачам тэлеканалу "Расія" замест фільма “Катынь” паказалі шоў "Танцы з зоркамі".

Гаворыць адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі:

- Перш за ўсё нашае рашэнне, паказаць гэты фільм, было звязана з тым, што беларускае тэлебачанне адмовілася паказваць фільм "Катынь", калі паказваў гэты фільм расійскі тэлеканал РТР. І тады мы прынялі рашэнне паказаць шырокаму колу людзей гэты фільм на ўправе партыі БНФ. Канешне, гэта перш за ўсё звязана з той трагедыяй, якая адбылася пад Смаленскам. Таму гэта яшчэ і салідарнасць з палякамі.
Плануецца, што перад пачаткам прагляду адбудзецца выступ гісторыка Ігара Кузьняцова, а таксама прэзентацыя новай старонкі сайта represii-by.info, які распавядае пра сталінскія рэпрэсіі на Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international