Невядомыя абрабавалі аўтамабіль праваабаронцы

2010 2010-04-16T08:27:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tankachova.jpg
Алена Танкачова. Фота: БелаПАН

Алена Танкачова. Фота: БелаПАН

Алена Танкачова, старшыня «Фонду разьвіцьця прававых тэхналёгій», паведаміла «Свабодзе», што сёньня ўначы невядомыя разьбілі шкло ў яе аўтамабілі. З салёну скралі яе асабістыя рэчы.

Сьледчыя паведамілі, што рабаўнікі былі ў пальчатках. Паводле крадзяжу распачата крымінальная справа.
Праваабаронца Алена Танкачова паведаміла «Свабодзе»: «Даволі высокая верагоднасьць таго, што сапраўднай мэтай невядомых быў ня столькі крадзеж, колькі ператрус аўтамабіля. Я не выключаю, што гэтыя дзеяньні зроблены з мэтай ціску на мяне як на праваабаронцу.
Апошнім часам я была ініцыятаркай перамоўнага працэсу з прадстаўнікамі сілавых структур напярэдадні правядзеньня масавых акцый, а таксама сябрам групы экспэртаў, якая дала негатыўную ацэнку пэрспэктываў будаўніцтва АЭС. Іншыя сябры групы таксама адчуваюць ціск».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international