Франак Вячорка хоча адсудзіць у войска, медыкаў і СМІ 100 мільёнаў рублёў

2010 2010-04-15T16:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Нагадаем, 14 красавіка яго камісавалі пастановай галоўнага медычнага цэнтру Мінабароны. Медыкі выявілі ў Вячоркі камбінаваную загану сэрца. З гэткім дыягназам юнак не толькі не прыдатны да службы, але і ўвогуле павінен быць выключаны з вайсковага ўліку.

У размове Франак падкрэсліў, што ў заключным дыягназе лекары напісалі, нібы хвароба набытая ў войску — каб ужо былы жаўнер не мог судзіцца за незаконны прызыў. Аднак Вячорка з гэтым катэгарычна не згодны і збіраецца звярнуцца ў суд.

«Буду патрабаваць прыцягнення да адказнасці лекараў, якія фальсіфікавалі дыягназы, і прызыўной камісіі, якая мяне забірала. Таксама буду патрабаваць кампенсацыі, маральнай і па стане здароўя, ад вайскоўцаў, а таксама ад медыкаў, якія не прынялі мераў па стане майго здароўя раней і камісавалі мяне толькі праз 15 месяцаў. Ну і ўрэшце, буду падаваць у суд на журналістаў Беларускага тэлебачання і «Белорусской военной газеты», якія неаднаразова мяне зневажалі і абвінавачвалі ў тым, што я папросту не хачу служыць. Я думаю, што тут не менш за 100 мільёнаў рублёў».

Дарэчы, Франак Вячорка з’яўляецца кандыдатам у дэпутаты ў Мазырскі райсавет. Сваю выбарчую кампанію былы палітжаўнер збіраецца працягваць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international