Гомель: Праўладны кандыдат не ведае нават назваў вуліц на сваёй акрузе

2010 2010-04-15T16:14:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 красавіка прайшла сустрэча кандыдатаў у дэпутаты Гомельскага абласнога і гарадскога Саветаў з выбаршчыкамі, жыхарамі Савецкага раена. На сустрэчы прысутнічалі кандыдаты ў дэпутаты аблсавета па Студэнцкай акрузе № 15 - камандзір Гомельскага памежнага атраду Ігар Мароз і індывідуальны прадпрымальнік, каардынатар ствараемай партыі БХД Канстанцін Жукоўскі, а таксама кандыдаты ў дэпутаты гарсавета па Маладзёжнай акрузе №30 - дырэктар ААТ «Гомельжалезабетон» Аляксандр Старастаў і актывістка Руху «За свабоду» Дар'я Суворава.

На сустрэчы, якая праходзіла ў памяшканні сярэдняй школы №61, прысутнічалі каля ста чалавек. Выявілася цікавая акалічнасць: кандыдат Жукоўскі папрасіў падняць рукі тых, хто прыйшоў на гэту сустрэчу па аб'яве - так зрабілі толькі тры чалавекі.

«Відавочна, што астатнія прыйшлі па загаду вышэйстаячага кіраўніцтва. А астатнія - гэта БРСМаўцы, ветрыкальшчыкі, ідэолагі, якія нават не жывуць на дадзенай акрузе», - заўважыў Жукоўскі.

Чалавек з залі задаў пытанне камандзіру памежнікаў І.Марозу, ці ведае той вуліцы і дамы, якія знаходзяцца на Студэнцкай акрузе, па якой той балатуецца. Але нават на такое простае пытанне праўладны кандыдат не даў адказу.

У Жукоўскага прысутныя спыталіся, дзе ён будзе браць сродкі і на каго будзе абапірацца ў выніку перамогі. Кандыдат адказаў, што абапірацца ен збіраецца на народ, а сродкі будзе браць там, «дзе і ўлада бярэ». Нехта з прысутных выказаў сумнеў у тым, што Жукоўскі можа быць дэпутатам на той падставе, што ён не мае досведу кіраўніцтва людзьмі.

«Дэпутат - гэта не той, хто кіруе. Дэпутат - гэта слуга народа, саветы - гэта не кіраўнічы орган, прадстаўнічая, а не выканаўчая ўлада. Я прадстаўляю інтарэсы народа, інтарэсы індывідуальных прадпрымальнікаў», - патлумачыў кандыдат.

Жукоўскага таксама папракнулі, што ён шмат працаваў на будоўлі, таму, маўляў, як можа будаўнік быць дэпутатам. Кандыдат на гэта адказаў, што адзін будаўнік пра прафесіі ўжо колькі гадоў кіруе Нацыянальным банкам, і «нічога благога не здарылася», а яшчэ адзін гісторык «ужо колькі год кіруе самі ведаеце кім і чым». Жукоўскага людзі праводзілі апладысментамі, а ён пажадаў, «кожнаму выціснуць з сябе раба і самому вырашаць свой лёс, а не чакаць ласкі ад чыноўнікаў».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international