Выбаршчыца будзе шукаць сустрэчы з Лідзіяй Ярмошынай

2010 2010-04-15T13:11:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пытанне аб неправамоцнасці агітацыйнай акцыі, праведзенай кандыдатам у дэпутаты Уладзімірам Галабурдой датэрмінова, 12 сакавіка, было нядаўна разгледжана на пасяджэнні Мінскай гарадской выбарчай камісіі.

Аднак, па словах мінчанкі Тамары Сяргей, якая спрабуе дамагчыся ў гэтай справе справядлівасці, выкладзеныя ў яе заяве факты зноў не былі правераны.

- Гарадская камісія пайшла тым жа шляхам, што і  выбарчая камісія Савецкага раёна - адправіла запыт у інфармацыйнае агенцтва «Мінск-навіны», - падзялілася Тамара Сяргей. - Натуральна, адказам зноў было сцвярджэнне, што нумар газеты «Мінскі кур'ер» з інтэрв'ю з Уладзімірам Галабурдой распаўсюджваўся ў межах падпісной кампаніі.

Падчас пасяджэння камісіі, на якое была запрошаная і Тамара Сяргей, была ўнесена прапанова зрабіць запіс аб тым, што ініцыятыўная група Уладзіміра Галабурды, якая раздавала 12 сакавіка ўлёткі з запрашэннем на сустрэчу з кандыдатам у дэпутаты, парушыла закон. Тым не менш, гэта зроблена не было.

- У мяне такое адчуванне, што гэта размова сляпога з глухім - камісія мяне проста не чуе, і нібы не разумее, што я прашу праверыць відавочныя факты правядзення датэрміновай агітацыйнай працы, - лічыць мінчанка. - У той жа час ад сакратара камісіі я даведалася, што Уладзімір Галабурда усё ж пацвердзіў факт раздачы запрашэнняў на сустрэчу з ім, хаця да гэтага ў тлумачальнай запісцы па матэрыялах справы ён не рабіў адназначных выказванняў з гэтай нагоды.  

З усіх членаў гарадской камісіі толькі Сяргей Альфер, вядомы спецыяліст у галіне выбарчага права, падтрымаў жанчыну, прыклаўшы асаблівае меркаванне да пратакола пасяджэння. Зараз Тамара Сяргей чакае пісьмовага адказу камісіі, мяркуючы, што ён будзе такім жа, як і папярэднія - камісія так і не ўбачыць у дзеяннях кандыдата ў дэпутаты парушэння выбарчага заканадаўства.
Мінчанка мае намер звярнуцца ў Цэнтральную выбарчую камісію і дамагчыся сустрэчы непасрэдна з Лідзіяй Ярмошынай.

- Я абсалютна ўпэўненая, што справядлівасці ў гэтай справе не дамагуся, але буду настойваць на тым, што мая заява так і не была разгледжана па сутнасці, - дадала Тамара Сяргей. - Раз я пачала гэты працэс, значыць, давяду яго да канца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international