Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі зноў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека FIDH

2010 2010-04-14T17:43:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/a_bialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі

Кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі

З 6 па 8 красавіка ў Ерэване праходзіў 37-ы кангрэс Міжнароднага Форуму па Правах Чалавека FIDH (The International Federation for Human Rights). Для ўдзелу ў форуме ў Арменію прыбылі 300 дэлегатаў з розных краін свету, у ліку якіх былі і беларускія праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.

Падчас кангрэсу кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў выніку таемнага галасаваньня быў ужо ў другі раз абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека.

А.Бяляцкі выказаў меркаваньне, што гэтая пасада для яго ганаровая і можа мець толькі станоўчы ўплыў на далейшую дзейнасьць:   

“Безумоўна, новае абраньне падкрэсьлівае павагу сусьветнай праваабарончай супольнасьці да той ахвярнай працы беларускіх праваабаронцаў у неспрыяльных умовах. Гэта і высокі давер. Дзякуючы федэрацыі, дзейнасьць праваабаронцаў у рэгіёне былых постсавецкіх краінаў у апошнія гады актывізавалася, і мы надалей будзем разьвіваць у сваіх краінах і каардынаваць гэтую дзейнасьць паміж сабой, выкарыстоўваючы лепшы вопыт, які ў нас ёсьць. Гэтае абраньне дапаможа развіцьцю праваабарончага руху ў Беларусі і выступае пэўным гарантам у нашай дзейнасьці ў сёньняшніх складаных умовах, калі мы не маем рэгістрацыі. Свае паўнамоцтвы я буду максімальна выкарыстоўваць на прасоўваньне дэмакратыі, правоў чалавека ў Беларусі, а таксама дапамагаць тымі магчымасьцямі, якімі валодае федэрацыя, праваабарончым арганізацыям у іншых постсавецкіх краінах”. 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international