Лябедзька аштрафаваны і зноў затрыманы

2010 2010-03-25T16:04:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liabedzka.jpg
Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі аштрафавалі на 30 базавых велічынь.

25 сакавіка суд Валожынскага раёна  разгледзеў справу ў дачыненні да лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, які быў затрыманы ў Валожыне 15 лютага перад будынкам вайсковай частцы, дзе праходзіў суд на Тэрэзай Собаль.

Палітыка абвінавачвалі па двух артыкулах Адміністрацыйнага кодэксу - дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Па першаму абвінавачванні справа была спынена, а па другому суд прызнаў Лябедзька вінаватым і пакараў штрафам у 30 базавых велічынь.

Варта адзначыць, што ўжо накіроўваючыся ў Менск на выездзе з Валожына машына з Анатолем Лябедзька была спыненая супрацоўнікамі ДАІ. Што на гэты раз інкрымінуецца лідэру АГП, пакуль невядома.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international