Віталь Рымашэўскі: ёсць шанцы, калі плённа папрацаваць

2010 2010-04-14T14:24:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rymasheuski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

11 кандыдатаў у дэпутаты ад незарэгістраванай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя кожны дзень арганізуюць у сталіцы пікеты, падчас якіх не толькі праводзяць агітацыйную працу з насельніцтвам, але і збіраюць подпісы за вырашэнне існуючых праблем грамадзян.

– Мы робім справу для людзей, а не ідзем на выбары, каб падыграць уладзе, – зазначыў Віталь Рымашэўскі, сустаршыня БХД. – Заняўшы дэпутацкую пасаду, нашы кандыдаты працягнуць гэтую працу. Так, адзін з нашых кандыдатаў, Юрась Шабалін, ужо сабраў больш за 250 подпісаў насельніцтва за перанос пункта па зборs шклотары, які знаходзіцца пасярод двара, замінаючы гуляць з дзецьмі. Мы робім канкрэтныя справы, таму да нас далучаюцца ўсё новыя людзі.

Усе кандыдаты БХД распаўсюджваюць улёткі і праводзяць сустрэчы з выбаршчыкамі. Хаця, па словах сустаршыні партыі, найбольш моцным актывістам было адмоўлена ў рэгістрацыі. Праўда, ёсць і станоўчыя прыклады. Так, нядаўна быў адноўлены ў правах на кандыдацтва ў дэпутаты Рыгор Ліцвін.

– Перашкодаў пры арганізацыі пікетаў не ствараецца, – дадаў Віталь Рымашэўскі. – Асноўныя фальсіфікацыі, мяркую, будуць рабіцца непасрэдна ў дзень выбараў. І ўсё роўна у многіх нашых актывістаў ёсць шанцы прайсці ў дэпутаты, калі ў перыяд да дня галасавання яны плённа папрацуюць. Увогуле, мы зараз ўваўсю рыхтуемся да прэзідэнцкай кампаніі-2011, і ўсе сёлетнія напрацоўкі пойдуць у залік на будучыню.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international