Бабруйск: Газета гарвыканкама заклікае галасаваць за дэпутатаў мінулага склікання і датэрмінова

2010 2010-04-14T12:51:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У галоўным “рупары” гарвыканкама – газеце “Бабруйскае жыццё” - з’явіўся матэрыял пад назвай “Будущее города выберем сами”. Аўтар публікацыі Аляксандр Цімафееў у самым пачатку адзначае, што ўсё, што адбываецца сёння ў горадзе, “следует рассматривать через призму предстоящих выборов” і робіць пры гэтым акцэнт на прысутнасці ў спісах кандыдатаў сябраў палітычных партыяў. Пры гэтым журналіст дадае, што галоўнае - не “симпатичный статус”, а “служение людям”.  

Далей А.Цімафееў завярае чытачоў у тым, што “усилить роль Совета в общественно-политической, экономической жизни города, сделать его сильной и, самое главное, высокоэффективной властной структурой смогут только успешные люди, умеющие работать”. А таму, на яго думку, “новый состав городского Совета должен состоять из людей достойных, грамотных и опытных, патриотов родного города. А таких немало и среди депутатов прошлого созыва”.

Такім чынам афіцыйнае выданне заклікае бабруйчанаў галасаваць за чыноўнікаў і дэпутатаў мінулага склікання, акцэнтуючы ўвагу на іх “вопыце”. А напрыканцы аўтар “Бабруйскага жыцця” клапатліва дадае, што “дачный сезон начинается, нужно все успеть”, намякаючы тым самым на датэрміновае галасаванне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства