Салігорскі крэатыў: Дэбаты паміж ваенным камісарам і незалежным кандыдатам

2010 2010-04-14T00:45:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённая выбарчая камісія дазволіла правядзеньне сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдату ў дэпутаты Аляксею Валабуеву і апублікавала адпаведную інфармацыю ў мясцовай прэсе. Плануецца, што сустрэча пройдзе ў фармаце дэбатаў паміж прэтэндэнтамі на дэпутацкае крэсла ў выбарчай акругі №13 Аляксеем Валабуевым і ваенным камісарам Салігорскага раёна Валерыям Заінчкоўскім.

Прадстаўнікі штаба А.Валабуева плануюць звярнуцца да мясцовых СМІ з просьбай асвятляць нестандартную падзею ў грамадска-палітычным жыцці горада. Варта адзначыць, што дадзеныя дэбаты – наогул першае мерапрыемства такога кшталту падчас гэтай выбарчай кампаніі.

“Тэхнічныя выбары” – так акрэсліваюць сёлетнюю кампанію  мясцовыя дэмакратычныя актывісты. “З улікам таго, што большасць дэмакратычных арганізацый адмовіліся ад удзелу ў кампаніі, канкурэнцыя на выбарах фактычна знікла. Адпаведна, знікла матывацыя арганізоўваць агітацыйныя кампаніі нават мінімальнага ўзроўню,” – гавораць у штабе А. Валабуева.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international