Магілёў: Кандыдат застаў участковую камісію за распіццём спіртных напояў

2010 2010-04-14T00:30:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты Аляксей Паўлоўскі застаў сяброў участковай камісіі №53 Завадской выбарчай акругі №3 па выбарах у гарадскі Савет дэпутатаў за распіццём спіртных напояў. Гэта адбылося пры абыходзе выбарчых ўчастковых камісій, якія размешчаны на акрузе.

Аляксей Паўлоўскі распавядае: “Калі я ўвайшоў у будынак дзіцячай юнацкай школы алімпійскага рэзерва, дзе размешчана ўчастковая выбарчая камісія №53, то вахцёрка мяне не прапусціла, сказала пачакаць, а сама хуценька пайшла ў памяшканне камісіі. Я ціхенька пайшоў за ёй, каб дазнацца, чаму яна так сябе паводзіць. Калі я ўвайшоў у памяшканне ўчастковай выбарчай камісіі, то там нікога не было. На стале была раскладзена закуска, стаяла недапітая гарэлка. Вахцёрка паспела папярэдзіць сяброў камісіі аб маім прыходзе і тыя аператыўна вымушаны былі пакінуць памяшканне праз другія дзверы”.

Аляксей Паўлоўскі адзначае, што на мінулых парламенцкіх выбарах ён такасама застаў гэтую камісію за распіццём спіртных напояў. “Тады я выклікаў супрацоўнікаў пракуратуры, каб яны зафіксавалі гэты факт, але ў судзе было немагчыма гэта даказаць, і ў выніку яны засталіся беспакаранымі. Гэтым разам я не стаў гэтага рабіць, бо проста не было фотаапарата, каб сфатаграфаваць тое, што адбывалася ў памяшканні ўчастковай выбарчай камісіі”.

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international