Салігорск: Выканкам ігнаруе рэкамендацыі ЦВК

2010 2010-04-13T23:44:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінула ўжо палова агітацыйнай часткі выбарчай кампаніі, а праблема з недастатковай колькасцю месцаў для агітацыі ў Салігорску дагэтуль не вырашана. Прадстаўнікі штаба кандыдата ў дэпутаты райсавета Аляксея Валабуева вымушаны былі накіраваць паўторныя скаргі ў Цэнтральную выбарчую камісіі ў сувязі з тым, што Салігорскі выканкам дагэтуль не ўнёс зменаў у рашэнне аб вызначэнні месцаў для агітацыі і ігнаруе  рэкамендацыі ЦВК.

Варта адзначыць, што 31 сакавіка ЦВК рэкамендаваў Салігорскаму выканкаму перагледзець рашэнне аб вызначэнні месцаў для агітацыі, пагадзіўшся са скаргай кандыдата ў дэпутаты Аляксея Валабуева аб недастатковасьці двух месцаў для агітацыі ў стотысячным горадзе. Кандыдат разлічваў на аператыўную рэакцыю з боку выканкама, бо агітацыйная кампанія на той момант ужо распачалася. Аднак, нават праз два тыдні інфармацыі пра змены ў гэтым рашэнні няма.

На думку кандыдата, чыноўнікі адмыслова зацягваюць гэты працэс з двух прычынаў: з-за нежадання рабіць выбарчую кампанію нават мінімальна публічнай і нежадання выпраўляць уласныя памылкі.

Адпаведныя скаргі накіраваны ў выканаўчы камітэт і ЦВК. Актывісты штаба А.Валабуева патрабуюць прыцягнуць да адказнасьці кампетэнтных асобаў за службовае бяздзеянне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international