Гародня: Кандыдат ад Партыі БНФ адмовіўся ад удзелу ў выбарах

2010 2010-04-13T23:28:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lemianouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Мікола Лемяноўскі

Сябра гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Мікола Лемяноўскі

Сябра гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Мікола Лемяноўскі афіцыйна адмовіўся балатавацца кандыдатам у дэпутаты гарадскога савету. Нагадаем, што дэмакратычны актывіст быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты гарсавету па Індурскай выбарчай акрузе №22. Мікола Лемяноўскі накіраваў афіцыйны ліст у Гарадзенскую тэрытарыяльную выбарчую камісію, дзе падрабязна тлумачыць сваю пазіцыю. Ён звяртае ўвагу на тое, што, нягледзячы на папраўкі, прынятыя ў Выбарчы кодэкс, рэальнай дэмакратызацыі выбарчага працэсу не адбылося. Галоўны момант – неўключэнне прадстаўнікоў дэмакратычных партый ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Лемяноўскі падкрэслівае факт, што з 16 вылучаных у камісіі гэтага ўзроўню сябраў Партыі БНФ па Гародні, у іх склад быў уключаны толькі адзін. Такая ж карціна назіраецца і з вылучэнцамі іншых дэмакратычных партый.

У сваёй заяве Мікола Лемяноўскі ставіць пад сумнеў легітымнасць фармавання складу выбарчых камісій у Гародніі, сцвярджае, што ў такой сітуацыі ўдзел у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты становіцца бессэнсоўным. У сувязі з незабеспячэннем законнасці правядзення выбараў Лемяноўскі заявіў, што ён здымае сваю кандыдатуру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international