Магілёў: Выдаткаваных сродкаў на агітацыю не хапае

2010 2010-04-13T23:17:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выдаткаваных сродкаў на вядзенне агітацыі кандыдату ў дэпутаты ў Магілёўскі гарадскі і абласны Саветы Аляксею Паўлоўскаму хапіла толькі, каб надрукаваць агітацыйныя матэрыялы адпаведна на 20% і 40% выбаршчыкаў акруг, па якіх ён вылучаецца. Пра гэта паведаміў сам А. Паўлоўскі.

“Магілёўская абласная друкарня пагадзілася надрукаваць мае агітацыйныя матэрыялы, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі, - Выдаткаваных сродкаў для балатавання ў абласны Савет дэпутатаў мне хапіла толькі на тое, каб надрукаваць 5 700 самых танных чорна-белых агітацыйных улётах і 50 каляровых плакатаў. Калі ўлічыць, што на маёй абласной выбарчай акрузе 15 000 выбаршчыкаў, то сваімі агітацыйнымі матэрыяламі я накрыю ўсяго каля 40% выбаршчыкаў”.

“Як кандыдату ў дэпутаты ў Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў мне таксама выдаткавалі  сродкі, якіх хапіла толькі на тое, каб надрукаваць 1 500 агітацыйных улётак і 10 плакатаў такой жа самай якасці. Калі ўлічыць, што на маёй выбарчай акрузе пражывае 7 000 выбаршчыкаў, то гэтай прадукцыі вельмі мала і ёй можна ахапіць толькі 20% выбаршчыкаў”.

Нагадаем, што паводле Выбарчага Кодэкса кандыдатам у дэпутаты ў гарадскі Савет дэпутатаў выдаткоўваецца грашовая сума ў памеры – чатырох базавых велічынь, у абласны Савет дэпутатаў – васьмі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international