Гомель: Пікет кандыдата здымалі на відэа людзі ў цывільным

2010 2010-04-13T22:33:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры ствараемай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўген Якавенка і Кастусь Жукоўскі, якія з'яўляюцца кандыдатамі ў дэпутаты Гомельскага абласнога савета, некалькі дзён ладзяць перадвыбарчыя пікеты ў абласным цэнтры. Першы пікет кандыдата Жукоўскага прайшоў каля Палаца культуры «Фестывальны» спакойна. На другі дзень Жукоўскі і Якавенка пачалі ў сваей агітацыйнай працы выкарыстоўваць мегафон, і гэта прыцягнула пільную ўвагу міліцыі. 9 красавіка каля Палацу культуры «Фестывальны» да актывістаў падыйшлі міліцыянеры і невядомыя людзі ў цывільным, якія пачалі здымаць пікет і яго ўдзельнікаў на відэакамеру». «Лічу, што гэта псіхалагічны ціск на нас і палітычны сыск, таму я быў вымушаны выклікаць міліцыю — каб абараніць свае канстытуцыйныя правы», - растлумачыў Жукоўскі. На месца пікету прыехалі яшчэ адны міліцыянеры, у прыватнасці, участковы, якому Жукоўскі паскардзіўся на незаконныя здымкі. «Але тут у справу ўмяшаўся намеснік начальніка Савецкага РАУС Яруціч, які патлумачыў, што гэта ён загадаў здымаць нас на камеру, а навошта гэта робіцца — маўляў, не наша справа», - дадаў Жукоўскі.

У другой палове дня актывісты ладзілі пікет у падтрымку кандыдата Якавенкі на пляцоўцы каля Дома культуры глухіх «Віпра». І зноў да іх падыйшоў міліцыянер, які перапісаў пашпартныя дадзеныя і паведаміў Якавенку, што мегафон перашкаджае жыхарам мікрараёна, і да ўчастковага на гэты конт паступілі скаргі ад жыхароў. Потым да удзельнікаў пікету падыйшлі двое маладых людзей і спрабавалі справакаваць кандыдата ў дэпутата Якавенку. «Яны пачалі чапіцца — што, такі малады кандыдат. Каго ты можаш у чым пераканаць, ну, паспрабуй нас пераканай. Вялі сябе нахабна і лезлі ў спрэчку. Але я паспрабаваў ухіліцца ад спрэчак і скандалаў, таму хлопцы вымушаны былі сыйсці», - адзначыў Якавенка.

Негледзячы на перашкоды, каардынатары БХД маюць намер працягнуць перабвырачыя пікеты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international