Менскі гарвыканкам забараніў правядзеньне ўстаноўчага зьезду грамадзкага аб’яднаньня беларускіх пэнсіянераў “Старэйшыны”.

2005 2005-12-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сваёй адмове намесьнік старшыні гарвыканкаму Міхаіл Пятрушын спаслаўся на адсутнасьць у горадзе памяшканьня для правядзеньня гэтага зьезду, паведаміла радыё Свабода.

Адзін з арганізатараў зьезду пэнсіянераў Уладзімер Раманоўскі сказаў, што яму і яго калегам адмовілі ў прадстаўленьні памяшканьня адміністрацыі Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру, палацу культуры “Сукно” і канцэртнай залі “Менск”.

Спадар Раманоўскі лічыць, што ўлады парушылі 59-ы артыкул беларускай Канстытуцыі аб абавязковым садзейнічаньні дзяржаўных органаў грамадзянам Беларусі ў ажыцьцяўленьні іх правоў. У гэтым выпадку права пэнсіянераў на стварэньне сваёй арганізацыі.

На думку Ўладзімера Раманоўскага, улада паступіла амаральна ў адносінах да старэйшынаў беларускага грамадзтва. Арганізатары зьезду дэмакратычнага аб’яднаньня пэнсіянераў, да якога далучылася амаль 1000 чалавек не выключаюць правядзеньня гэтага мерапрыемства ў адной з суседніх краінаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international