Віцебск: Ці будуць ахвотнікі пераадолець больш за тры кіламетры, каб прагаласаваць на выбарах?

2010 2010-04-09T16:59:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Віцебшчыне высокай актыўнасці грамадзян удзельнічаць у галасаванні на выбарах не назіраецца: ці то вясна сказваецца, ці то змены ў заканадаўстве, паводле якіх выбары будуць прызнаны адбыўшыміся незалежна ад колькасці прыйшоўшых на выбарчыя ўчасткі людзей. Зрэшты, час падумаць і вызначыцца, каму аддаць свой голас, яшчэ ёсць.

У той жа час сустрэчы з выбаршчыкамі выяўляюць усё новыя цяжкасці для ўдзелу ў галасаванні. Так, кандыдат у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета Ірына Акулёнак, актывістка аргкамітэта ствараемай БСДП (Народная Грамада), вымушана адстойваць права жыхароў сваёй Будаўнічай акругі № 58 на ўдзел у выбарах. Жыхары новага мікрараёна Білева ў г. Віцебску па нейкай дзіўнай логіцы былі прымацаваны да выбарчага ўчастку ў сярэдняй школе № 12. Адлегласць ад школы да мікрараёна больш за тры кіламетры, і таму многім выбаршчыкам прыйдзецца дабірацца да ўчастка для галасавання на грамадскім транспарце з перасадкамі.

Натуральна, не кожны выбаршчык знойдзе дадатковыя паўтары-два гадзіны свайго асабістага часу і грошы на квіток для таго, каб прагаласаваць на мясцовых выбарах. А для пажылых людзей і людзей з абмежаванымі фізічнымі здольнасцямі рэалізаваць свае выбарчыя правы будзе практычна немагчыма. На гэтыя акалічнасці жаліліся многія жыхары мікрараёна І.Акулёнок пры асабістых сустрэчах.

Пра існуючую праблему партыйная актывістка праінфармавала ўчастковую выбарчую камісію. Аднак у камісіі ёй адказалі, што праблемы, хто і як будзе дабірацца на ўчастак для галасавання, іх не турбуюць.

І сапраўды, у сувязі апошнімі зменамі ў Выбарчы кодэкс не трэба турбавацца пра яўку выбаршчыкаў. І калі нават прагаласуе толькі адзін выбаршчык у акрузе, выбары будуць лічыцца адбыўшыміся, а дэпутат абраным.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international