Віцебск: Канкурэнцыя без правілаў

2010 2010-04-09T12:17:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ahitacija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадская дзяржаўная газета «Віцьбічы» працягнула практыку стварэння канкурэнтных перавагаў адных кандыдатаў перад іншымі. Героем рубрыкі «Прамая лінія» ў №43 ад 8 красавіка 2010г. стаў кандыдат у дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў галоўны ўрач дзяржустановы "Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка» Сяргей Бяляеў.

Рэдакцыя паведамляе, што, арганізоўваючы «Прамую лінію» з чытачамі, кіравалася пажаданнямі саміх чытачоў, выкладзенымі ў шматлікіх лістах і тэлефанаваннях. Прычыну, па якой з прадстаўнікоў медустаноў для кансультацый абраны менавіта кандыдат у дэпутаты С. Бяляеў, рэдакцыя выдання з 50-тысячным накладам замоўчвае.

Галоўны ўрач і патэнцыйны дэпутат у рэжыме «прамой лініі» шпіталізаваў хворых, даваў указанні сваім падначаленым, участковым урачам і спецыялістам, выязджаць у тэрміновым парадку надом да хворых. Увогуле, тварыў дабро і зарабляў кандыдацкі капітал.

Ягоны канкурэнт па Авіяцыйнай выбарчай акрузе №14 вядучы інжынер-праграміст Віцебскай абласной бібліятэкі Васіль Слонаў наўрад ці зможа прад'явіць прэтэнзіі газеце «Віцьбічы». Трэба аддаць належнае рэдактару выдання ў тым, што ў матэрыялах газеты няма нават і намёку на тое, што Бяляеў з'яўляецца кандыдатам у дэпутаты. Фармальна парушэнняў выбарчага закона не ўгледжваецца, але фактычна гэта няроўныя ўмовы для агітацыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international