Ідэолаг Брэсцкага райвыканкама ўмешваецца ў выбарчы працэс

2010 2010-04-09T08:01:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў 26 склікання па Ямінскай выбарчай акрузе № 21 А. Кузняцоў 8 красавіка аднёс у друкарню “Артлайн” у горадзе Брэсце макеты агітацыйных улётак, плакатаў і налепак. У друкарні паведамілі, што ім паступіла тэлефанаванне ад кіраўніка аддзела ідэалогіі Брэсцкага райвыканкама Л.П. Лемех, якая выказала негатыўную пазіцыю адносна улётак кандыдата Кузняцова. Пасля гэтага ў “Артлайне” адмовілі друкаваць агітацыйныя матэрыялы кандыдата ў дэпутаты.

 

Каардынатар Брэсцкай абласной БХД Зміцер Шурхай распавёў, што тэрытарыяльная выбарчая камісія, у тым ліку і А.Лемех, бачылі распрацаваныя ўлёткі і былі нязгодныя з тэкстам праграмы кандыдата па той прычыне, што кандыдат прытрымліваецца поглядаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і апублікаваў адпаведную перадвыбарчую праграму.

 

Пасля адмовы ў друкарні, давераныя асобы кандыдата з’ездзілі ў райвыканкам і ўказалі Л.Лемех на адказнасць за падобнае ўмяшальніцтва ў выбарчы працэс, прадугледжаную выбарчым кодэксам. Тым ня менш, у “Артлайне” друкаваць агітацыйныя матэрыялы катэгарычна адмовілі. Дырэктар друкарні паведаміў, што атрымаў ад караўніка ідэалагічнага аддзела яшчэ адно тэлефанаванне, але прыняў на сябе адказнасць не друкаваць матэрыялы  кандыдата.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international