Мінск: Супрацоўнікі ЖЭС не ведаюць заканадаўства?..

2010 2010-04-09T07:49:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З інфармацыйных дошак аб’яў, размешчаных ля пад’ездаў дамоў па вуліцы Берасцянская ў Партызанскім раёне Мінска на тэрыторыі Першамайскай выбарчай акругі № 56, супрацоўнікі ЖЭС № 12 учора сарвалі агітацыйныя ўлёткі кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Канапацкага. На пытанне кандыдата, чым выкліканы такія дзеянні, яны адказалі, што атрымалі загад ад майстра ЖЭС Марыны Віктараўны здымаць з дошак у дварах усю інфармацыю, што не датычыцца жыллёвай службы.

Разам з тым, у рашэнні Мінгарвыканкама ад 25 лютага 2010 года № 475 “Аб вызначэнні ў г. Мінску месцаў для ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі пры правядзенні выбараў у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў 26-га склікання” сказана “Разрешить размещение агитационных печатных материалов о кандидатах в депутаты на информационных стендах жилищно-эксплуатационных организаций, общежитий, медицинских учреждений, кинотеатров, торговых центров на основании соответствующих решений администраций районов, принятых по согласованию с территориальными избирательными комиссиями, осуществляющими в районах г. Минска полномочия окружных избирательных комиссий по выборам депутатов Минского городского Совета депутатов, и руководителями организаций”.

– Я лічу дзеянні супрацоўнікаў ЖЭС грубым парушэннем заканадаўства, – зазначыў Вадзім Канапацкі, кандыдат у дэпутаты, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі БНФ. – Перадузятыя адносіны да апазіцыйных кандыдатаў такім чынам перавышаюць нормы выбарчага права.

На паседжанні выбарчай камісіі Партызанскага раёна член камісіі Андрэй Церашкоў узняў пытанне пра неправамернасць дзеянняў супрацоўнікаў ЖЭС. Яго зварот запісалі ў пратакол паседжання і вынеслі рашэнне ў бліжэйшы час накіраваць ва ўсе ЖЭС Партызанскага раёна лісты, у якіх прапануецца нагадаць пра правы кандыдатаў, гарантаваныя ім заканадаўствам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international