Бабруйск: З перадвыбарчай улёткі прымусілі прыбраць сімволіку БХД як “фашысцкі знак”

2010 2010-04-09T07:33:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдатка ў дэпутаты ад БХД з Бабруйску наведалася ў дзяржаўную друкарню імя Непагодзіна, з мэтай надрукаваць  свае перадвыбарчыя ўлёткі. Пасля  таго як намеснік дырэктара азнаёміўся з эскізам ўлёткі, ён запрасіў жанчыну да сябе. Ён указаў жанчыне на сімвал БХД – васілёк, і прапанаваў прыбраць “фашысцкі знак”, бо інакш улёткі не надрукуюць.

-У выніку яна  згадзілася прыбраць “васілёк”,  бо пабаялася, што справу з друкам зацягнуць, і яна не  паспее падрыхтаваць матэрыялы, - распавядае лідэр бабруйскай  суполкі БХД Таісія Кабанчук. – Мы параілі ёй напісаць  скаргу ў выбарчую камісію,  падаць на супрацоўніка друкарні ў суд. Яна згадзілася зарбіць  гэта, але крыху пазней.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international