Зноў канфіскавалі наклад “Витебского курьера”

2010 2010-04-08T13:07:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Машыну заснавальніка газэты Віктара Рамнёва міліцыянты спынілі на Магілёўшчыне, па дарозе са Смаленскай друкарні. У Горацкім РАУС у яго канфіскавалі наклад выданьня - амаль 10 тысяч асобнікаў.

На Віктара Рамнёва горацкія міліцыянты склалі чарговы пратакол за нібыта незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі. Дату суду не паведамілі: сказалі, каб ён чакаў позву.
Якраз сёньня ў судзе Першамайскага раёну Віцебска мусіў адбыцца разгляд пратаколаў, складзеных на спадара Рамнёва мінулым разам - 1-га красавіка ў ягонай машыне віцебскія міліцыянты знайшлі і сканфіскавалі 53 асобнікі“Витебского курьера”. Але судзьдзя Валянціна Кісьмярошкіна перанесла суд на 20 красавіка, бо ёй трэба падрыхтавацца да працэсу.
За распаўсюд недзяржаўных выданьняў Віктар Рамнёў ужо быў неаднаразова пакараны. Міліцыянты кваліфікуюць як “распаўсюд” перавозку газэт з Расеі.
25 сакавіка міліцыянты Лёзьненскага РАУС затрымалі машыну спадара Рамнёва недалёка ад расейска-беларускай мяжы і сканфіскавалі ўвесь наклад газэты -- 10 тысяч асобнікаў. А ўвечары таго самага дня заснавальніка газэты пакаралі штрафам у 1,2 мільёна рублёў. 26 сакавіка суд Віцебскага раёну аштрафаваў Віктара Рамнёва за перавозку незарэгістраванай газэты “Наш Дом”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international