Гародня: Абмежаваная галоснасць

2010 2010-04-08T12:10:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grodzenskaja_prauda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета “Гродзенская праўда”, асноўная і амаль адзіная крыніца афіцыйнай інфармацыі, зноў абмяжоўвае грамадзянаў у праве атрымання інфармацыі, якая датычыць выбараў ў мясцовыя саветы. Так, нумар са звесткамі пра зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты ў Гарадзенскі гарадскі і Гарадзенскі абласны Саветы не паступіў у вольны продаж у шапікі “Белсаюздруку”. Поўная версія гэтага нумару трапіла толькі ў бібліятэкі.

Мясцовыя грамадскія праваабаронцы  расцэньваюць гэты факт як абмежаванне грамадзянаў у праве на атрыманне інфармацыі. Напэўна, нехта палічыў, што інфармацыю пра прыбыткі і маёмасць праўладных кандыдатаў лепш шырока не афішаваць.

Між іншым, кандыдатам у дэпутаты абласнога Савету зарэгістраваная галоўная рэдактарка “Гродзенскай праўды” Алена Бераснева. Яе гадавы даход склаў ажно 41 мільён 571 тысячу 997 рублёў. Заробкі некаторых іншых праўладных кандыдатаў уражваюць яшчэ больш. Прыкладам, рэктар Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы Яўген Роўба атрымаў за мінулы год 79 мільёнаў 688 тысяч 406 рублёў, дырэктар Гарадзенскага філіялу “Белтэлекому” Віктар Мацвееў – 58 мільёнаў 893 тысячы 949 рублёў, а генеральны  дырэктар “Гроднажылбуду” Алег Ушкевіч - 119 мільёнаў 254 тысяч 756 рублёў. Гэтыя лічбы запэўніваюць, што згаданы нумар “Гродзенскай праўды” мог не патрапіць у вольны продаж па прычыне іх апублікавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international