Скарга аб адмове ў рэгістрацыі баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса не задаволена судом

2010 2010-04-08T11:41:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/czarnavus-mikalai-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 красавіка адбылося паседжанне Брэсцкага абласнога суда па разглядзе скаргі аб адмове ў рэгістрацыі баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса. Скаргу разглядаў суддзя Георгій Дзмітрук з удзелам пракурора Галіны Васілевіч.

Мікалай Чарнавус прасіў адмяніць рашэнне Брэсцкай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі аб нерэгістрацыі і абавязаць камісію зарэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты Баранавіцкага гарсавета.

Судовае пасяджэнне доўжылася амаль 2 гадзіны, і былі выслуханы абодва бакі. Брэсцкую абласную тэрытарыяльную выбарчую камісію ў судзе прадстаўляла намесніца старшыні Наталля Грыгор’ева. Яна патлумачыла суду прычыну адмовы ў рэгістрацыі Чарнавуса, засяродзіўшы ўвагу на няправільна запоўненай дэкларацыі аб даходах. Мікола Чарнавус не пагадзіўся з довадамі камісіі. Ён трэці раз прымае ўдзел у выбарчай кампаніі, і ніколі прэтэнзіяў да дэкларацый аб даходах не было.

Вельмі цікава, што Мікалай Чарнавус сабраў шмат доказаў аб тым, што Баранавіцкая гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія злоўжывала выбарчым законам, калі правярала яго падпісныя лісты. Аднак Брэсцкая абласная тэрытарыяльная выбарчая камісія нават не разглядала гэтыя дакументы, а ўзяла пад увагу пытанне з дэкларацыяй.

Прапанову Мікалая Чарнавуса выклікаць на судовае пасяджэнне падатковага інспектара і абманутых сябрамі гарадской выбарчай камісіі выбаршчыкаў, суд адхіліў.

Суд таксама не ўбачыў розніцы паміж выручкай (менавіта сума выручкі пазначана ў даведцы з падаткавай інспекцыі па запыту выбарчай камісіі) і даходам і не стаў разбірацца ў дэталях падатковага заканадаўства. Скарга Мікалая Чарнавуса засталася без задавальнення.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international