Суд над Віктарам Рамнёвым пераносіцца

2010 2010-04-08T09:42:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg

Дырэктара прыватнага ўнітарнага гандлёвага прадпрыемства «Витебский корунд» Віктара Рамнёва міліцыя затрымала 1 красавіка ў Віцебску каля пад’езда яго дома.

У часе дагляду аўтамабіля міліцыянты забралі 56 асобнікаў зарэгістраванай ў Расіі газеты «Витебский курьер». У РУУС Першамайскага раёна на Рамнёва склалі пратакол за парушэнне арт. 22.9 КаАП — распаўсюд перыядычных выданняў без выходных дадзеных. У той жа вечар міліцыя прызначыла суд па яго справе на 8 красавіка. Слуханні мелі адбыцца ў судзе Першамайскага раёна г. Віцебска (вул. Гарбачэўскага, д.26).

7 красавіка юрыдычны кансультант «Витебского корунда» Павел Левінаў даведаўся ў судзе, што дату разгляду адміністратыўнай справы перанеслі. На якіх дзень — пакуль не паведамляюць ні юрысту, ні самому Рамнёву.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international