Брэст: Метамарфозы білінгвізму

2010 2010-04-07T16:18:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/1bilingvizm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Уладзімір Вялічкін, кандыдат па Партызанскай выбарчай акрузе № 8 па выбарах дэпутатаў Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, атрымаў пасведчанні для давераных асобаў. Бланкі пасведчанняў, надрукаваныя па-беларуску, запоўненыя ад рукі сябрамі акруговай выбарчай камісіі па-расейску.

У гэтым выпадку няма падставаў сцвярджаць, што ў краіне не існуе беларускамоўных бланкаў, таму што фармальна бланкі выкарыстаныя. Але пры выкананні простай фармальнасці выяўляюцца больш глыбокія хібы – неадукаванасць беларускіх чыноўнікаў.

“Калі ў Беларусі, паводле заканадаўства, две дзяржаўныя мовы, гэта не азначае, што патрэбна адзін дакумент запаўняць адразу на дзвюх мовах”, - каментуе сітуацыю Ул.Вялічкін.

На думку кандыдата, дадзеная сітуацыя сведчыць пра некампетэнтнасць сябраў выбарчай камісіі: “Каб выконваць прафесійныя абавязкі, беларускія чыноўнікі павінны валодаць дзвюма мовамі”. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international