Барысаў: Сустрэча з кандыдатамі на «закрытым» участку

2010 2010-04-07T13:09:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амаль паўгадзіны кандыдата ў дэпутаты Барысаўскага раённага Савета Тамару Каважэнка, яе давераных асобаў і групу выбаршчыкаў - жыхароў мікрараёна Дымкі - не пускалі на тэрыторыю вайсковай часткі 93685.
 
У будынку клуба гэтай часткі размяшчаецца тэрытарыяльны выбарчы ўчастак № 5 выбарчай акругі № 7. І менавіта ў гэтым будынку ўчора, 6 красавіка, у 18.00 павінна была праходзіць сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатамі ў райсавет, начальнікам 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў палкоўнікам Валерыем Гнілазубам і пенсіянеркай Тамарай Каважэнка, якая вядомая сярод жыхароў Дымак актыўнай барацьбой за вырашэнне праблемы падтаплення падворкаў мікрараёна.
 
Нейкі афіцэр, які прадставіўся начальнікам выбарчага ўчастка, заявіў, што ўчастак № 5 на тэрыторыі вайсковай часткі закрыты, і грамадзянскім асобам, кім бы яны ні былі, уваход туды забаронены. Пасля таго, як давераная асоба кандыдата Т. Каважэнка Міхаіл Васільеў стаў тэлефанаваць у Барысаўскую раённую выбарчую камісію і ў Цэнтральную камісію, афіцэр, у рэшце рэшт, змякчэў і дазволіў прайсці ў клуб Каважэнка і яе даверанай асобе. А вось жыхароў Дымак - у асноўным гэта былі жанчыны, якія жадалі пачуць ад гвардыі палкоўніка, як ён будзе вырашаць хвалюючыя іх праблемы ў выпадку абрання дэпутатам - афіцэр дапусціць на сустрэчу з кандыдатамі катэгарычна адмовіўся.
 
Да таго часу, калі Каважэнка і Васільеў патрапілі ў памяшканне, дзе сабралася некалькі дзесяткаў салдат тэрміновай службы, палкоўнік Гнілазуб, мабыць, сваю праграму выклаў. Кандыдат у дэпутаты Каважэнка таксама выступіла перад прысутнымі і адказала на іх пытанні.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international