Орша: Сямейны падрад на выбарах

2010 2010-04-07T12:22:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У савецкі час ўсяляк віталіся, падтрымліваліся і праслаўляліся працоўныя дынастыі. Хаця ўжо прайшло нямала часу, сярэдняе і старэйшае пакаленне можа ўзгадаць сем'і знакамітых сталявараў, камбайнёраў або жывёлагадоўцаў.

Падставай для адраджэння былой традыцыі ў Оршы - праўда, з улікам новых рэалій - стала кампанія па выбарах у мясцовыя Саветы.

А менавіта: балатуецца кандыдатам у дэпутаты Аршанскага гарсавета па Ларынаўскай акрузе № 9 нехта Сяргей Нілаў - намеснік начальніка Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях. А ў тэрытарыяльнай гарадской камісіі па выбарах гэтага самага гарсавета сядзіць ... яго родны бацька Канстанцін Нілаў, кіраўнік па горадзе Орша арганізацыі "Белая Русь". Зручна: і бацькоўскі наказ можа даць, і  пададзеныя подпісы з дэкларацыяй праверыць, і прагаласаваць за рэгістрацыю ... Чым ні прыклад зладжанай сямейнай працы!

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international