На Глыбоччыне рассылаюць пісьмовыя распараджэньні наконт аформленьня індывідуальнай падпіскі на шэраг дзяржаўных выданьняў.
13.12.2005.
Некаторыя супрацоўнікі гандлёвых прадпрыемстваў Глыбоччыны атрымалі пісьмовыя распараджэнні аформіць індывідуальную падпіску на шэраг дзяржаўных выданняў. Адзін з такіх дакументаў, адрасаваны шараговаму супрацоўніку вясковай крамы, трапіў у ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".Распараджэнне падпісаў начальнік Глыбоцкага РайПО (раённага спажывецкага таварыства) М. Толкач. Яно надрукавана на кампутары, але імя і імя па бацьку адрасата ўпісана ад рукі. "Вам неабходна аформіць індывідуальную падпіску на рэспубліканскую, абласную і ў абавязковым парадку на раённую газету "Веснік Глыбоччыны", - гаворыцца ў пасланні.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








