Уладзімір Мацкевіч: “Інфармацыйныя стэнды як археалагічны помнік дэмакратыі”

2010 2010-04-06T19:20:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/infastendy-mensk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На некаторых сталічных інфармацыйных стэндах нарэшце з'явіліся плакаты з інфармацыяй пра тое, што… выбары будуць праходзіць 25 красавіка. Якія-небудзь іншыя звесткі на іх па-ранейшаму адсутнічаюць. Па меркаванні палітолага Ўладзіміра Мацкевіча, гэта робіцца адмыслова, каб паменшыць інфармацыйнае поле рэспублікі, што з'яўляецца нейкай заканамернасцю для Беларусі.

- Пустыя інфармацыйныя стэнды - гэта тое відавочнае дзеянне ўладаў па мінімізацыі інфармаванасці насельніцтва, якое вельмі ярка кідаецца ў вочы, - пракаментаваў Уладзімір Мацкевіч. - Стэндаў па горадзе наогул у прынцыпе размешчана мала, і такая сітуацыя заканамерная для дзяржаў, у якіх пры існуючых рэжымах выбарчыя кампаніі выконваюць толькі дэкаратыўную функцыю. У Беларусі гэта пачалося з выбараў 1995 года, калі ўлада стала рабіць усё магчымае для памяншэння інфармацыйнага поля рэспублікі, каб выбары не станавіліся для людзей падзеяй.

Акрамя адсутнасці інфармацыі, палітолаг адзначыў, што ўлада, як правіла, вылучае мінімальныя сродкі на правядзенне выбараў і спыняе любыя спробы апазіцыйных кандыдатаў заявіць пра сябе ў больш разгорнутых маштабах.

- Дзіўна, што ні паліталагічная навука, ні дэмакратычная грамадскасць не надаюць значэння гэтаму факту, - дадаў палітолаг. - Бо выбары - гэта элемент у складанай сістэме дэмакратыі, які выконвае сваю функцыю толькі ў звязку з інфармаванасцю насельніцтва, адпаведнымі грашовымі выдаткамі і магчымасцю кандыдатаў паўнавартасна правесці агіткампанію. А ўсе гэтыя элементы ў Беларусі трымае пад сваім кантролем улада. Пустуючыя інфармацыйныя стэнды выглядаюць так, нібы яны не ўсталяваны да будучай падзеі, а іх проста забыліся прыбраць пасля нейкіх мерапрыемстваў. І глядзяцца яны як археалагічны помнік былой дэмакратыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international