У Баранавічах каля Дома сувязі прайшла акцыя ў абарону свабоды слова

2005 2005-12-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 снежня каля Дома сувязі ў Баранавічах прайшла акцыя ў абарону свабоды слова, прысвечаная чарговай гадавіне прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, паведаміла прэс-служба БАЖ. Каля дзесятка жыхароў горада ўсталі ў ланцуг каля Дома сувязі, трымаючы ў руках газеты "Народная воля", "Наша Ніва" і "Товарищ", якія былі нядаўна выключаны з падпіснога каталогу на 2006 год.

Да ўдзельнікаў акцыі падыходзілі людзі, цікавіліся нагодай акцыі, выказвалі ім патрымку. Пасля акцыі, якая доўжылася каля 20 хвілін, некалькі чалавек накіравалася ў аддзяленне сувязі, каб падпісацца на газету "Народная воля". Там ім паведамілі, што падпіска на гэтую газету, як і на шэраг іншых, больш не прымаецца, пасля чаго некалькі чалавек выказалі сваё абурэнне гэтым фактам у кнізе водгукаў і прапаноў.
"Сваёй акцыяй мы хацелі яшчэ раз нагадаць людзям, што яны павінны ведаць свае правы і ўмець іх абараняць. Зараз парушаецца наша права мець альтэрнатыўную інфармацыю, бо мы не можам падпісацца шмат на якія недзяржаўныя газеты. Мы стаялі з "Народнай воляй" у руках, бо сёння гэта газета - сімвал барацьбы за свабоду слова. Такім чынам, мы выказвалі салідарнасць і з іншымі газетамі, якіх не ўключылі ў падпісны каталог, у тым ліку і з "Intex-press", - сказаў адзін з удзельнікаў акцыі Віктар Сырыца, які нядаўна быў звольнены з эканоміка-юрыдычнага каледжу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international