У Гомелі прыватныя друкарні адмаўляюць незалежным кандыдатам

2010 2010-04-06T18:30:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прыватныя паліграфічныя прадпрыемствы  Гомеля на розных падставах адмаўляюцца друкаваць улёткі незалежных кандыдатаў.

Як распавёў кандыдат у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета, каардынатар ствараемай партыі БХД Святаслаў Шапавалаў, у адным з прыватных прадпрыемстваў яму паведамілі, што ёсць негалосны загад не тое што не друкаваць улеткі, а наогул не размаўляць з кандыдатамі, якія хочуць замовіць падобную прадукцыю.

- Усе прыватныя прадпрыемствы, а мы наведалі тры такія, адсылаюць нас у дзяржаўны «Палесдрук». Але цікавасць сітуацыі ў тым, што я хацеў надрукаваць улёткі ў выглядзе налепак, а «Палесдрук» не можа выканаць такую замову. А прыватныя прадпрыемствы, якія могуць тэхнічна гэта зрабіць, адмаўляюцца», - патлумачыў Шапавалаў.

Ён таксама адзначыў такую акалічнасць, што «Палесдрук» адмовіўся друкаваць палову яго ўлетак.

- Я планаваў палову ўлетак надрукаваць у «Палесдруку», а палову зрабіць у выглядзе налепак на якім-небудзь прыватным прадпрыемстве. Але на «Палесдруку» мне растлумачылі, што ёсць загад палову ці частку ўлётак не друкаваць - альбо ўсе, альбо наогул ніякіх, - распавёў кандыдат.

У такой сітуацыі С.Шапавалаў зрабіў адну выснову:

- Дзяржава дала грошы на агітацыю кандыдатам, і гэтыя ж грошы яна забірае - праз такія дзяржаўныя прадпрыемствы, як «Палесдрук».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international