Полаччына: Агітуем на пальцах

2010 2010-04-06T16:26:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agitka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Засталося каля двух тыдняў да пачатку галасавання, а многія незалежныя кандыдаты дагэтуль не маюць сваіх агітацыйных матэрыялаў у друкаваным выглядзе.

Так, дагэтуль не маюць улётак кандыдаты ў Верхнядзвінску. Вызначаныя для агітацыі месцы ў самім горадзе нязручныя, а, напрыклад, стадыён дык і ўвогуле затоплены. Таксама затопленыя паводкай і значныя часткі некаторых выбарчых акругаў, што ўскладняе агітацыю кандыдатам, якія жадалі б хадзіць “ад дзвярэй да дзвярэй” нават без улётак.

Адсутнічаюць агітацыйныя матэрыялы ў глыбоцкіх актывістаў. У друкарні спасылаюцца на празмерную загружанасць, між тым як многія з афіцыйных кандыдатаў насуперак гэтай загружанасці свае матэрыялы ўжо маюць і распаўсюджваюць. Падобная сітуацыя назіраецца і ў Паставах.

Толькі ў Полацку мясцовыя дэмакратычныя кандыдаты, сябры Беларускай партыі левых ”Справядлівы свет”, ужо на дадзены момант маюць на руках свае улёткі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international